У Латвіі ёсць некалькі буйных сетак супермаркетаў — Maxima, Rimi, Lidl, Mego. Ёсць таксама сеткі так званых крам крокавай даступнасці — Aibe, Lats. Апошнія распаўсюджаны ў сельская мясцовасці, як і Elvi, top!, Citro.
Maxima і Rimi дастаўляюць тавары дадому. Дастаўка з кавярняў, рэстаранаў, некаторых крамаў і аптэк таксама даступная праз Bolt Food і Wolt. Мінімальная сума замовы для дастаўкі з Rimi праз Wolt значна ніжэйшая, чым праз уласную анлайн-краму гэтай гандлёвай сеткі.
Аптэкі таксама маюць уласныя сістэмы дастаўкі: Euroaptieka, Mēness aptieka, Internetaptieka. У Internetaptieka можна замовіць дастаўку, у тым ліку, рэцэптурных лекаў.
Для новых тавараў адзін з найбуйнейшых маркетплэйсаў — 220.lv. Там можна набыць электроніку, тавары для дома, адзенне і многае іншае. Для куплі і продажу патрыманых рэчаў часцей за ўсё выкарыстоўваюць ss.com.
Папулярныя таксама:
Andele Mandele — адзенне, аксэсуары, дзіцячыя рэчы, тавары для дома;
Facebook Marketplace — купля і продаж рэчаў непасрэдна ў прыватных асоб;
1a.lv — інтэрнэт-крама электронікі, бытавой тэхнікі і тавараў для дома;
Salidzini.lv — сэрвіс параўнання цэн у розных інтэрнэт-крамах.
Гандлёвыя цэнтры ў Рызе:
Galleria Riga – Dzirnavu iela 67
Origo – Stacijas laukums 2
Galerija Centrs – Audēju 16
Stockmann – 13. janvāra iela 8
Teika Plaza – Brīvības gatve 201
Spice – Lielirbes iela 29
Rīga Plaza – Mūkusalas iela 71
Domina Shopping – Ieriķu iela 3
AKROPOLE Alfa – Brīvības iela 372
AKROPOLE Riga – Latgales iela 257
У розных раёнах горада ёсць невялікія рынкі. Найбольшай папулярнасцю карыстаецца Цэнтральны рынак каля аўтавакзала, а самы стыльны — Агенскалнскі рынак (Nometņu iela 64).

