Перад паездкай пераканайцеся, ці бяспечная краіна, у якую вы накіроўваецеся, і праверце, ці мае ваш тураператар ліцэнзію.
Плануючы паездку ў іншую краіну ЕС, аформіце EVAK. Гэта бясплатная медыцынская карта, даступная ўсім, хто мае права на медыцынскую дапамогу, якую аплачвае дзяржава. Карта дазваляе атрымліваць неабходную медыцынскую дапамогу падчас часовага знаходжання ў краінах ЕС, ЕЭЗ, Швейцарыі і Вялікабрытаніі на тых жа ўмовах, што і мясцовыя жыхары. Больш падрабязна пра тое, як аформіць EVAK, чытайце тут.
Калі ў вас статус бежанца або альтэрнатыўны статус, за мяжой вы знаходзіцеся пад абаронай Латвіі. Перад падарожжам рэкамендуем зарэгістравацца ў консульскім рэгістры. Гэта неабходна для таго, каб у выпадку землятрусу, узброенага канфлікту або іншай надзвычайнай сітуацыі латвійскія дыпламаты ведалі, што вы знаходзіцеся ў гэтай краіне і вас трэба ратаваць. Звесткі пра сваю паездку рэгіструйце ТУТ.
Калі падчас падарожжа з вамі здарылася бяда (вас абрабавалі, затрымала паліцыя, памёр член сям’і), звярніцеся па дапамогу па кругласутачным тэлефоне консульскай дапамогі Міністэрства замежных спраў Латвіі: +371 26337711. Гэтая магчымасць таксама актуальная толькі для людзей са статусам бежанца або альтэрнатыўным статусам.

