112 Latvija – прызначана для надзвычайных сітуацый, калі патрэбна дапамога паліцыі, пажарных, ратавальнікаў або медыкаў. Яна дазваляе адправіць выклік і сваё месцазнаходжанне, што асабліва карысна, калі вы не можаце растлумачыць, дзе знаходзіцеся. Тут жа можна знайсці спіс бліжэйшых сховішчаў.

eParaksts mobile – электронны подпіс і пацвярджэнне асобы для ўваходу ў дзяржаўныя і прыватныя анлайн-сэрвісы. Каб пачаць карыстацца eParaksts mobile, трэба падпісаць дамову.

Meteo.lv – афіцыйная праграма Латвійскага цэнтра навакольнага асяроддзя, геалогіі і метэаралогіі. Яна паказвае актуальны прагноз надвор’я і папярэджанні пра небяспечныя з’явы надвор’я.

Mobilly – аплата аўтастаянак, прагляд раскладаў і купля білетаў на грамадскі транспарт, а таксама некаторыя іншыя паслугі.

Bolt – таксі, каршэрынг, дастаўка ежы, арэнда самакатаў.

Wolt | Wolt – дастаўка ежы.

Carguru – каршэрынг.

CityBee – каршэрынг.

e-CSDD – дазваляе хутка і без наведвання цэнтра абслугоўвання кліентаў CSDD праглядаць свае дадзеныя, афармляць заяўкі на паслугі і ажыццяўляць плацяжы.

RVPP | RVPP – праграма муніцыпальнай паліцыі Рыгі дазваляе паведамляць пра правапарушэнні ў сталіцы, дадаваць фота- і відэаматэрыялы і дакладна пазначаць месца здарэння.

Visam vietas – даведнік па кавярнях і рэстаранах, а таксама платформа аб’яў, якая развіваецца.

Ceļo droši – праграма для падарожжаў з інфармацыяй пра правілы ўезду, візы, дакументы, бяспеку і магчымыя рызыкі ў розных краінах. У ёй можна зарэгістраваць паездку ў консульскім рэгістры, знайсці кантакты латвійскіх прадстаўніцтваў за мяжой і пры неабходнасці звязацца з консульскай службай.

QTicket – дапамагае дыстанцыйна заняць чаргу і запісацца на прыём ва ўстановы і сэрвісныя цэнтры. Можна выбраць аддзяленне, атрымаць нумар у чарзе, сачыць за яе рухам і атрымаць апавяшчэнне, калі падыдзе ваша чарга.

Dabas tūrisms – дапамагае знаходзіць прыродныя маршруты і месцы для адпачынку на прыродзе ў Латвіі.

LVM GEO – карты лясоў і прыродных тэрыторый, маршруты для прагулак, грыбнікоў і аматараў актыўнага адпачынку.

My Aurora Forecast & Alerts | My Aurora Forecast & Alerts – дапамагае сачыць за верагоднасцю паўночнага ззяння. Праграма паказвае актыўнасць магнітнага поля Зямлі і адпраўляе апавяшчэнні, калі ўмовы для назірання становяцца спрыяльнымі.

220.lv – адзін з найбуйнейшых інтэрнэт-магазінаў Латвіі. Тут можна набыць электроніку, тавары для дома, адзенне, касметыку, дзіцячыя тавары і многае іншае з дастаўкай.

Andele Mandele | Andele Mandele – папулярная ў Латвіі пляцоўка для куплі і продажу патрыманых рэчаў. Тут можна купляць і прадаваць адзенне, абутак, аксэсуары, дзіцячыя рэчы і тавары для дома.

Rimi – праграма сеткі крам Rimi. Тут даступныя акцыі, кліенцкая карта і дастаўка прадуктаў дадому.

Maxima – праграма сеткі крам Maxima. Даступныя акцыі, кліенцкая карта.

Barbora.lv – служба дастаўкі сеткі крам Maxima. Тут даступныя акцыі і дастаўка прадуктаў дадому.

Lidl Plus – праграма сеткі крам Lidl. Тут даступныя акцыі, бонусы.

Drogas – у праграме можна купляць касметыку, сродкі догляду, тавары для дома і іншыя тавары сеткі Drogas з дастаўкай.