Па-першае, выдыхайце і забудзьцеся пра беззаконне. У Латвіі, калі вы бачыце на вуліцы чалавека ў форме, гэта не падстава панікаваць, усё ў парадку.
Як і ў іншых краінах, у Латвіі ёсць некалькі экстраных службаў. У надзвычайнай сітуацыі вы можаце патэлефанаваць па адзіным нумары 112, і аператар накіруе да вас патрэбных спецыялістаў — паліцэйскіх, пажарных, медыкаў і г. д. Пры званку на 112 спачатку трэба назваць дакладнае месца здарэння. Асабліва важна назваць горад, воласць або край, каб пазбегнуць непаразуменняў, напрыклад, пры пошуку месца ў іншым горадзе.
Паліцыя — 112 або 110. Гэтыя нумары прызначаныя для выпадкаў, калі неабходная неадкладная дапамога паліцыі — калі адбылася сур'ёзная пагроза грамадскаму парадку, злачынства або дарожна-транспартнае здарэнне.
Хуткая дапамога — 113 або 112. Медыцынская брыгада аказвае экстраную медыцынскую дапамогу пацярпеламу на месцы здарэння, а таксама падчас транспарціроўкі ў медыцынскую ўстанову.
Аварыйная газавая служба — 114. Яе трэба выклікаць у выпадку ўцечкі прыроднага газу або пры з'яўленні паху газу. Калі вы выявілі ўцечку газу з балона, трэба закрыць вентыль балона, зацягнуць запорную гайку, вынесці балон за межы будынка і паведаміць у аварыйную службу. Такі балон нельга выкарыстоўваць.
Таксама ў Латвіі ёсць афіцыйныя рэкамендацыі, як падрыхтавацца да крызісу (вайна, экалагічная катастрофа, адключэнне камунікацый і г. д.). Вельмі раім прачытаць іх і прыслухацца да рэкамендацый: «Як дзейнічаць у выпадку крызіснай сітуацыі».
Уся аператыўная інфармацыя публікуецца на сайце 112.lv і ў праграме 112. Калі вы знаходзіцеся на тэрыторыі, якой пагражае небяспека або існуе рызыка такой пагрозы, паведамленне пра гэта павінна прыйсці і на ваш мабільны тэлефон.
Калі вы апынуліся ў сітуацыі хатняга гвалту, вы можаце звярнуцца ў паліцыю, хуткую дапамогу, а таксама ў грамадскія арганізацыі Skalbes (бясплатная група падтрымкі) і Centrs Marta (кансультацыі сацыяльных работніц, псіхолагаў, псіхатэрапеўтаў, юрыстаў і г. д.). Калі ласка, звяртайцеся па дапамогу!

